menu

21:28
МРБ, 4 клас. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны

Nastaunik.info працягвае публікацыю вучэбна-метадычнага комплексу для вывучэння прадмета "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь". Прапануем дапаможныя матэрыялы да §25 "Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны" падручніка аўтарства Панова С. В., Тарасава С. В. "Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь" 4 клас, 2018 г.

Матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу ўключаюць відэа-ролік, план-канспект ўрока з заданнямі і тэстамі. Матэрыялы можна выкарыстаць як для традыцыйных урокаў, так і для перакуленага навучання. Ролікі будуць карысныя вучням для самастойнага праходжання тэмаў, падрыхтоўкі дамашняга задання. Вы можаце скарыстацца прапанаванай распрацоўкай урока, выкананай у тэхналогіі актыўнай ацэнкі, а можаце ўзяць толькі некаторыя элементы.

Вучэбна-метадычны комплекс распрацавалі настаўнікі Ганна Рыкава, Святлана Сяргеева і мастачка Марына Таразевіч.

Вялікая просьба ад каманды стваральнікаў да калег, якія вучаць 4-я класы, - апрабаваць гэтыя ўрокі і выказаць свае заўвагі і прапановы. Аўтары вельмі зацікаўлены ў канструктыўнай зваротнай сувязі і гатовы ўлічыць усе заўвагі. Прапановы (і падзякі) можна аставіць у каментарах пад відэа на канале YouTube aбо адправіць па пошце nastaunik.info@gmail.com. Просьба да ўсіх іншых настаўнікаў - перадаць гэту інфармацыю настаўнікам пачатковых класаў у сваіх школах.

Спампаваць відэа-ролік 
Спампаваць план-канспект урока з раздаткамі

Просмотров: 774 | Добавил: Наталья_Ивановна | Рейтинг: 1.0/12
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]